Каштоўны падарунак музею | НОВОГРУДОК.BY

Каштоўны падарунак музею

У час наведвання нашага Дома-музея 22.05.2010 г. пасол Фінляндыі ў Літоўскай Рэспубліцы спадарыня Marja-Liisa Kijunen падаравала музею каштоўны падарунак – паэму “Пан Тадэуш” у перакладзе на фінскую мову. Кніга была выдадзена ў фінскім горадзе Порвоо ў 1921 г. Дамоўленасць аб гэтым была дасягнута 2 гады назад у час ранейшага наведвання нашага музея спадарыняй паслом. У нашым музеі гэта 15-ая па ліку паэма “Пан Тадэуш” ў перакладзе на замежныя мовы. Сярод іншых, што мае музей – пераклады на латышскую, венгерскую, балгарскую, французскую, эсператнта, кітайскую і інш. мовы. Адзначым, што ў музеі працуе пастаянная выстаўка “Пан Тадэуш – пра час і народы”.

На здымку: пасол Фінляндыі (злева) перадае кнігу дырэктару музея.

Похожие новости:

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий

Вы должны быть авторизованы, чтобы разместить комментарий.