Ёсць месца ўдачы і бядзе,
А шлях зямны, ён не бясконцы,
І покуль жывы ўсе ідзем
З начы насустрач свайму сонцу…
з паэмы Раісы Баравіковай “Саламея”
У 2018 годзе адзначаецца 300-годдзе з дня нараджэння аўтаркі “Авантур майго жыцця” – Саламеі-Рэгіны Русецкай (Пільштыновай). Складаны, цяжкі, але ў той жа час напоўнены шматлікімі прыгодамі лёс выпаў першай жанчыне-лекаркі Рэчы Паспалітай. Звестак пра яе жыццё захавалася не шмат: рукапіс “Пададзенае свету рэха падарожжаў і авантур майго жыцця”, які знаходзіцца ў бібліятэцы князёў Чартарыйскіх у Пулавах пад нумарам 1452, і ліст да Міхаіла Радзівіла Рыбанькі (ад 30 верасня 1748 года). Читать далее »