У час наведвання нашага Дома-музея 22.05.2010 г. пасол Фінляндыі ў Літоўскай Рэспубліцы спадарыня Marja-Liisa Kijunen падаравала музею каштоўны падарунак – паэму “Пан Тадэуш” у перакладзе на фінскую мову. Кніга была выдадзена ў фінскім горадзе Порвоо ў 1921 г. Дамоўленасць аб гэтым была дасягнута 2 гады назад у час ранейшага наведвання нашага музея спадарыняй паслом. У нашым музеі гэта 15-ая па ліку паэма “Пан Тадэуш” ў перакладзе на замежныя мовы. Сярод іншых, што мае музей – пераклады на латышскую, венгерскую, балгарскую, французскую, эсператнта, кітайскую і інш. мовы. Адзначым, што ў музеі працуе пастаянная выстаўка “Пан Тадэуш – пра час і народы”.
На здымку: пасол Фінляндыі (злева) перадае кнігу дырэктару музея.
Похожие новости:
- Кражи в новостройках: как защитить квартиру
- Во время летних каникул школьники Гродненской области смогут отдохнуть в военно-патриотических лагерях, которые готовы принять более 2,8 тыс. учащихся.
- В Минске пройдет марш против абортов
- Новогрудок хотят сделать одним из трех «Зеленых городов» Беларуси
- Беларусь построит в Кузбассе мясомолочный комплекс

Опубликовано в рубрике 






