Выстава праходзіць з 26.06.09 па 20.07.09 у раённай бібліятэцы, па адрасу вул. 1 Мая, 1. Прэзентацыя адбудзецца 2 ліпеня ў 14.00.
Віктар Залацілін нарадзіўся 23 сакавіка 1955 года ўвёсцы Купіск. 1971 год – скончыў базавую Купіскую школу,
1973 – Любчанскую сярэднюю.
Закончыў геафак БДУ і інстытут народнай гаспадаркі, працаваў намеснікам вучэбнага цэнтра пры камітэце па сельгастэхніцы.
З 1992 па 1998 займаўся прадпрымальніцтвам.
Настаўнічаў ў роднай школе. Пад яго кіраўніцтвам школа займала першыя месцы ў конкурсах па маляванню, атрымоўвала дыпломы. Пасля закрыцця Купіской школы.
Увосень 2001 года Віктар Залацілін вяртаецца ў Мінск, ён разумее, што прыйшла пара займацца жывапісам, пачынае маляваць на картонках. У 2002 г. памірае брат Віктара. І будучы мастак вырашае прыехаць на сваю малую радзіму і заняцца жывапісам.
Упершыню выставіўся ў “Доме-музеі Адама Міцкевіча”. Там жа адбылося 3 прэзентацыі карцін. У чэрвені месяцы 2007 г. выставу наведалі каля 3000 чалавек.
Мастаку хацелася, каб больш людзей пазнаёмілася з яго творчасцю. Ён вырашыў патэлефанаваць некалькім галерэям у Мінску. І вось у адной з іх, “Славутыя майстры”, прайшла яго выстава.
У лістападзе 2007 года ў Гродна ў галерэі “Тызенгаўза” адбылася чарговая выстава.
2008 год – мінская галерэя “Вільнюс”, пасля прагляду дыскаў з карцінамі Віктара Мікалаевіча, прапанавала мастаку арганізаваць выставу ў іх. Выстава працавала на працягу двух месяцаў.
2009 год – у мастацкай галерэі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта фізічнай культуры 2 красавіка адбылася прэзентацыя выставы карцін «Ад родных вытокаў».
За восем год рукою мастака напісана каля 400 карцін.
Віктар не мае майстэрні, свае пейзажы стварае ў бацькоўскай хаце. Кожны дзень ён крочыць у поле, луг, да ракі, дзе робіць розныя замалёўкі, эскізы. І толькі тады, дома, нараджаюцца сапраўдныя творы.
Зам. дырэктара ЦРБ І.М. Царук
cbs.novogrudok.by