Цяпер пра iх ведаюць не толькi ўраджэнцы i жыхары гэтых вёсак, але i наведвальнiкi сусветнай павуцiны
Цi магчыма, каб стыхiя лiтаральна падняла над бульбяным полем сельгастэхнiку? І няўжо сапраўды гара, якая ў народзе здаўна называецца Каплiцай, захоўвае фундаменты мураванай пабудовы ХIV—ХV стагоддзяў? Гэтыя i iншыя пытаннi прапануюцца ўвазе шырокага кола інтэрнэт-грамадскасцi дзякуючы нядаўна створанаму сайту (www.vv.nоvоgrudоk.bу), якi прысвечаны дзвюм вёскам-суседкам Навагрудскага раёна — Вялiкiм Вераб’евiчам i Малым Вераб’евiчам. Стваральнiк сайта — ураджэнец Вялiкiх Вераб’евiчаў, дырэктар Дома-музея Адама Мiцкевiча ў Навагрудку, краязнаўца Мiкалай Гайба. У гэтым, першым на Навагрудчыне сайце вёсак, 16 старонак, у тым лiку змешчаны фатаграфii, сярод якiх нават фота з космасу.

20 сентября, 2009







