Асаблівасці нацыянальнага гартавання | НОВОГРУДОК.BY

Асаблівасці нацыянальнага гартавання

foto010315Аднак хопіць здагадак і недамоўленасцей. Нямногія з нашых сучаснікаў ведаюць, што славуты рускі пісьменнік Іван Лажэчнікаў (1792—1869) быў яшчэ і высокапастаўленым царскім чыноўнікам. Дастаткова зазначыць, што ў 1853—1854 гадах ён служыў віцэ-губернатарам у тагачасным Віцебску. Аб гэтым сведчыць і назва адной з вуліц горада на Заходняй Дзвіне. Ва ўсе часы адукаваныя людзі зачытваліся гістарычнымі раманамі Івана Лажэчнікава “Последний Новик”, “Ледяной дом”, “Басурман”, іншымі ягонымі творамі. А якое дачыненне мае такая даўніна да ХХI стагоддзя? Вось тут, як кажуць, і загадка куфэрка. Неардынарны вяльможа былой царскай імперыі праявіў неабмежаваную фантазію ў напісанні аднаго з самых захапляючых сваіх раманаў – “Ледяной дом”. Але наўрад ці мог сам Іван Лажэчнікаў уявіць, што ягоныя фантазіі праз паўтара стагоддзя стануць явай. Ды яшчэ ў патрыярхальным тады Віцебску! Калі ж браць быка за рогі, то цуд увасобіўся ў рэальнасць у лістападзе 1999 года. З удзелам Прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнкі ў Віцебску адкрыўся Лядовы палац спорту не горшы, чым у фантазіях пісьменніка Івана Лажэчнікава. У той жа дзень адбыўся таварыскі матч паміж ветэранамі беларускага хакею і аўстрыйскага клуба “Юрымэкс”. Беларусы перамаглі з лікам 14:6. Між іншым, дзве шайбы ў вароты сапернікаў забіў нападаючы Аляксандр Лукашэнка. Сказаная ім прамова на адкрыцці Лядовага палаца не страціла сваёй актуальнасці і сёння: — Віцебск здаўна славіцца сваімі культурнымі традыцыямі. У мяне ёсць мара, каб ваш горад стаў яшчэ і спартыўнай сталіцай. Сёння да гэтай мары зроблены першыя крокі. Няхай нас той-сёй крытыкуе, маўляў, час цяпер цяжкі, не хапае школ, бальніц. Але ж мы пабудавалі самую лепшую “бальніцу” ў вашым горадзе: фізкультура і спорт – аснова зда-роўя чалавека. І не толькі фізічнага, але і маральнага. Няхай сюды ходзяць часцей. І як бы нас ні “білі” за такія аб’екты, мы будзем іх будаваць… Мы не “давім” на чалавека, што яму купляць: гарэлку ці піва. Мы прапануем альтэрнатыву п’янаму «зеллю». Палац павінен стаць месцам здароўя. Я папрасіў бы настаўнікаў і медыкаў, каб дзеці як мага часцей прыходзілі на гэты каток. Тады ў грамадстве стане менш праблем з выхаваннем маладога пакалення… Дырэктар Віцебскага палаца спорту Андрэй Магільніцкі пацвердзіў, што унікальная спартыўна-аздараўленчая ўстанова дзейнічае літаральна з усходу сонца і да самай поўначы. Дакладней, 24 гадзіны ў суткі, альбо 7200 гадзін на працягу года. Штодня ў залах шэйпінга, трэнажорных залах і на лядовай пляцоўцы займаюцца каля паўтысячы чалавек. На працягу года колькасць наведвальнікаў Палаца спорту дасягае 141 тысячы. Часцей за ўсё тут можна ўбачыць спартсменаў хакейнай каманды “Віцебск”, абласной школы вышэйшага спартыўнага майстэрства і вучылішча алімпійскага рэзерву, навучэнцаў ДЮСШ па зімовых відах спорту, зборнай каманды вобласці па шорт-трэку, аматарскія каманды “Вікас”, “Вікторыя”, “Віцязь”, “Аблнафтапрадук”, “Вымпел”… У ідэале варта імкнуцца да таго, каб заняткі ў Лядовым палацы былі даступныя для ўсіх жадаючых, а не для выбраных, таму ў выхадныя і святочныя дні, у час школьных канікулаў для жыхароў горада тут праводзяцца масавыя адпачынкі на каньках. І гэта без фармалізму ці падману: толькі летась у Лядовым на катку правялі свой вольны час 13418 аматараў. А з сёлетняга года Палац спорту перайшоў на поўны гаспадарчы разлік, што спрыяе ўмацаванню парадку і дысцыпліны, максімальнаму выкарыстанню спартыўных плошчаў і трэнажораў. На традыцыйнае пытанне аб праблемах і цяжкасцях, якія замінаюць у такой “шматстаночной” гаспадарцы, Андрэй Магільніцкі дасціпна заўважыў: — Як і ва ўсіх, праблемы ёсць. Але мы стараемся вырашаць іх самастойна, не загружаць іншых сваімі клопатамі. Дастойны адказ. Як пацвярджэнне крылатага выразу, што баязлівец не гуляе ў хакей. А славуты аўтар “Ледяного дома”, безумоўна, адчуў бы задавальненне, што ягоныя фантазіі ў старажытным Віцебску ўвасобіліся ў рэальны палац здароўя для усіх.

Віталій ФЁДАРАЎ

Похожие новости:

Вы можете пропустить чтение записи и оставить комментарий. Размещение ссылок запрещено.

Оставить комментарий

Вы должны быть авторизованы, чтобы разместить комментарий.