Суседзі | НОВОГРУДОК.BY

Суседзі

На гэтай старонцы — кароткая інфармацыя-гісторыя пра суседнія з Вераб’евічамі (блізкія і не вельмі) вёскі Ракевічы, Антонаўка, Поўбераг, Валосаўка, Нянькава, Асташына і інш.

АСТАШЫНА (Осташино)

Вёска Асташына з’яўляецца найстарэйшай вёскай Навагрудскага раёна. Упершыню згадваецца яна ў дакументах у 1401 годзе, як двор Наваградскай зямлі, які належаў вялікаму князю Вітаўту і быў пажалаваны ім свайму брату Сігізмунду. У сваёй жалаванай грамаце 1428 года Вітаўт перадаваў Асташына ў пажыццёвае ўладанне (пасля сваёй смерці) жонцы Юльяне. Пазней Асташынам валодалі іншыя, не менш вядомыя ў беларускай гісторыі асобы, такія, як князі Чартарыйскія, Саламярэцкія, Ян Кішака. З пачатку 17 ст. гаспадарамі Асташына на працягу амаль двухсот гадоў былі Радзівілы.

Нядрэнны выглядала вёска сярод іншых вёсак Наваградчыны і ў другой палове 19 ст. – яна была цэнтрам сельскай грамады, тут налічвалася больш за 150 двароў, быў збожжазапасны магазін, працавала царкоўна-прыходская школа, піцейны дом, тры млыны, на могілках была прыпісная царква Сененскага прыходу. Найбольшая ж колькасць жыхароў была адзначана ў Асташыне ў 1909 годзе – 1116 чалавек.
Вядомы асташынцы і сваім змагарных духам. Яшчэ ў 1525 годзе тут зафіксаваны пратэст сялян на павелічэнне павіннасцей, а ў 1932 годзе адбылося ўзброенае выступленне супраць асаднікаў, якія скуплялі маёмасць сялян. У памяць гэтай падзеі ў вёсцы ўстаноўлены памятны знак.

Похожие новости:

Вы можете оставить комментарий, или ссылку на Ваш сайт.

Оставить комментарий

Вы должны быть авторизованы, чтобы разместить комментарий.