Да міжнароднага Дня музеяў, які штогод па рашэнню ЮНЭСКА адзначаецца 18 мая, у музеі адкрылася персанальная мастацкая выстаўка Аляксея Будзейкі (г.Бабруйск) «Дорогами памяти, тропами судьбы». Нарадзіўся Аляксей Мікітавіч у 1937 г. у в.Кайшоўка былога Навагрудскага павета (цяпер: Карэліцкі раён). З 1968 г. працаваў выкладчыкам Бабруйскага прафесійнага вучылішча дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. Узнагароджаны срэбнай і дзвюмя бронзавымі медалямі ВДНГ СССР.
На выстаўцы экспануецца 37 карцін. Сярод іх вылучаюцца 2 тэмы : «Адам Міцкевіч» і «Чарнобыль».
ІНФАРМАЦЫЯ АБ МУЗЕІ: |
Наш адрас: Вуліца Леніна, д.1 231400 г.Навагрудак Гродзенская вобласць Рэспубліка Беларусь Тэлефоны: (8-01597) 243-40 (заказ экскурсій, каса музея), 232-67 — дырэктар Гайба Мікалай Паўлавіч (сайт) , 242-43 (галоўны бухгалтар, навуковыя супрацоўнікі) E-mail: gaiba@tut.by, mickiewicz@tut.by ДОМ-МУЗЕЙ ПРАЦУЕ: Экскурсіі праводзім на беларускай, рускай, польскай і англійскай мовах. |